Новости

Прывезлі медалі ў Слонім

0 12

Юныя слонімскія каратысты са сваім трэнерам

На спаборніцтвы з`ехаліся спартсмены з Гродна, Гродзенскага раёна, Навагрудка, Дзятлава і Слоніма. У турніры ўдзельнічала дзесяць каманд і каля 200 спартсменаў рознага ўзросту.

Сярод слонімскіх хлопчыкаў у раздзеле ката не было роўных Аляксею Іголкіну. У катэгорыі 8-9 гадоў да 35 кг у раздзеле кумітэ Арсеній Радзюк заваяваў «залаты медаль». Трэцяе месца ў Міхаіла Афанасенкі. У гэтай жа ўзроставай катэгорыі, але ў вагавай катэгорыі да 30 кг, на першую прыступку ўзняўся Арсеній Халімончыкаў.

Трэцяе месца ў Георгія Халімончыкава і Мацвея Вераб`ёва (узроставая катэгорыя 10-11 гадоў і вага 40 кг).

Сярод слонімскіх дзяўчынак другі вынік у Валерыі Яраш (узрост — 12-13 гадоў, вага — да 35 кг). Вікторыя Яраш у гэтай катэгорыі стала трэцяй.

За паўкроку ад п`едэстала апынуўся Савелій Герко, у якога чацвёрты вынік.

З узнагародамі

 

Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства сталі «Спартыўны клуб «Барс», галоўны суддзя спаборніцтваў — сэнсэй Васіль Максімаў.

 Фота прадставіў Дзмітрый МАКСІМАЎ

Сообщение Прывезлі медалі ў Слонім появились сначала на Газета Слонімская.

Комментарии

Комментарии для сайта Cackle
Загрузка...

Еще новости:

Читайте на Sportsweek.org:

Другие виды спорта

Sponsored