Хоккей с шайбой
Добавить новость
Новости

Камбэк атрымаўся. «Рыцары» узялі рэванш за паразу ад юніёрскай зборнай Беларусі

0 0

І ў хатнім двубоі супраць юніёрскай зборнай Беларусі «рыцарам» давялося мсціцца.

Дзеянні спецбрыгад – важны складнік поспеху хакейнай каманды. Але, як апынулася, не адзіная з патрэбных. Юніёрская зборная выдатна згуляла ў большасці, рэалізаваўшы тры спробы, але перамагчы не змагла.

Лідзяне ўзялі тры ачкі ў валявым стылі, пра такіх вікторый прынята казаць «на досведзе». Хоць і без шанцавання не абышлося. Самы яркі момант дня – гол Кардашова з сярэдняй зоны. Мікіта падхапіў шайбу ў сваёй зоне, перайшоў чырвоную лінію і смальнуў у бок брамы юніёраў. Цяжка сказаць, што перашкодзіла Чайцы даць рады кідку. Магчыма, недастатковая бачнасць, а можа і недаацэнка гэтай спробы гульца лідзянаў. Так ці інакш, Кардашоў вывеў «Ліду» наперад, «рыцары» адыграліся з рахунка 0:2. Атрымалі псіхалагічную перавагу і давялі гульню да перамогі, хай і не без нярвовай канцоўкі.

«Ліда» узяла рэванш, а наперадзе ў яе гульня з «Авіятарам». Юніёрам жа прымаць «Брэст».

БЕЛАРУСЬ U-18 – ЛІДА – 3:5 (1:0, 1:2, 1:3)
2 кастрычніка. Мінск, Раўбічы. Пачатак – у 19.00. 73 гледачы.
Суддзі: П. Асмалоўскі, В. Язерскі, Е. Парфёненка.
БЕЛАРУСЬ U-18: Чайку (58.35; 59.46-60.00); Сазановіч – Глінскі, Марозаў – Ігнаценка – Міхалёў; Рагач –Стасенка, Шыла – Пальшакоў – Нікалаеня; Сушчынскі – Грамовіч, Клаўдзіеў – Асташэвіч – Лашко; Жыхараў – Валенцей, Мароз – Аношка – Сацішвілі.
ЛІДА: Палякаў; Вусік – Тарасевіч, Маршчонак – Зайчык – Бастрыкін; Госцеў – Кардашоў, Бунец – Міхайлаў – Апанасевіч; Волес – Сірэнка, Буяк – Спяшылаў – Ідыятулін; Малішэўскі – Мацюшэнка, Смыкоў – Бусько – Рашэўскі.
ШАЙБЫ: 1:0 – Пальшакоў (Рагач, 7.56 – бол.). 2:0 – Клаўдзіеў (Шыла, 30.38 – бол.). 2:1 – Бунец (Міхайлаў, Малішэўскі, 33.30). 2:2 – Смыкоў (Бусько, 35.55). 2:3 – Кардашоў (Смыкоў, Бусько, 40.58). 2:4 – Міхайлаў (Апанасевіч, 44.39). 3:4 – Лашко (Міхалёў, Пальшакоў, 52.31 – бол.). 3:5 – Маршчонак (Зайчык, 59.49, у пустую браму).
КІДКІ: 24:34 (3:8, 11:11, 10:15).
ШТРАФ: 8 (Міхалёў, Рагач, Глінскі, Пальшакоў) – 34 (Буяк – 12, Бунец –4, Сірэнка, Маршчонак – 12, Смыкоў, Спяшылаў, Зайчык).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Пальшакоў – Міхайлаў.

Загрузка...

Комментарии

Комментарии для сайта Cackle
Загрузка...

Еще новости:

Читайте на Sportsweek.org:

Другие виды спорта

Sponsored