Хоккей с шайбой
Добавить новость
Новости

«Ліда» недаглядзела перамогу ў першым матчы Кубка

0 1

«Рыцары» пачалі матч вельмі годна, не гледзячы на тое, што гулялі з «колаў», правядучы ў дарозе амаль 6 гадзін
Першы перыяд матча ў Магілёве быў багаты на абмылы, таму магчымасцяў адрозніцца хапала ля абедзвюх камандаў. Эфектыўней у стартавай дваццаціхвілінцы сваімі шанцамі скарысталіся госці. Яны закінулі двойчы, прытым Дзяніс Зайчык адзначыўся голам і перадачай.

Гульцы «Магілёва» і «Ліды» на старце матча рэгулярна падаляліся, нярэдка высвятлялі адносіны адзін з адным, але да паўнавартых боек справа не даходзіла. Можна адзначыць бойку Каліна і Бунца, у выніку якой абодва паехалі адпачываць на дзве хвіліны.

На 24-й хвіліне матча Арцём Васько падабраў на пятаку шайбу пасля кідка ад сіняй і пераправіў яе ў браму Палякова, скараціўшы адставанне ў рахунку. Неўзабаве пасля гэтага «Магілёў» меў добрыя шанцы ў большасці аднавіць раўнавагу, але «Ліда» выстаяла.

Наступны рэзкі паварот сюжэта адбыўся амаль праз дваццаць хвілін гульнявога часу. Напачатку трэцяга перыяду Віталь Валькоў прыкаціў у вольную зону і дакладна кінуў у дотык пасля выдатнага пасу Васько. На хвалі поспеху «Магілёў» выйшаў наперад. Аляксандр Козінаў, атрымаўшы перадачу ад Андрушчанкі, выкаціўся на пятак і з бэкхэнду ўразіў браму Палякова. На гэтым «ільвы» не спыніліся. Праз хвіліну з невялікім Калін выехаў з-за брамы, шайба адскочыла на сінюю да Клепчы. Андрэй не стаў кідаць, а аддаў выдатную дыяганаль Валькову, які аформіў дубль – 4:2. Ударны адрэзак – тры шайбы за 3:24.

Рэальны шанец пераламаць ход сустрэчы «Ліда» атрымала на экватары апошняга перыяду – «рыцары» гулялі амаль хвіліну з падвойнай перавагай. У выніку госці рэалізавалі большасць, але ўжо ў фармаце «падавай назад на чатыры» – адрозніўся Вусік.

Усе пытанні зняў адзін з суперветэранаў «Магілёва». Віктар Андрушчанка закінуў у большасці страхавальную шайбу, якая стала для яго 40-й у розыгрышах Кубка Беларусі. Па гэтым паказніку Віктар зараз дзеліць першы радок у гісторыі турніру з Вячаславам Лісічкіным. Усяго на яго рахунку 70 (40+30) балаў у 84 матчах.

Галявая перадача запісана на рахунак яшчэ адной легенды экстралігі – Максіма Слыша. Дзякуючы гэтаму балу, форвард «Магілёва» аднаасобна займае трэцюю пазіцыю ў спісе лепшых асістэнтаў Кубка (37 асістаў).

Магілёў – Ліда – 5:3 (0:2, 1:0, 4:1)
0:1 — Кардашоў (Зайчык, Маршчонак) — 07:46
0:2 — Зайчык (Серакоў, Вусік) — 18:54
1:2 — Васько (Клепча, Калін) — 23:01
2:2 — Валькоў (Васько) — 42:10
3:2 — Козінаў (Андрушчанка) — 44:29
4:2 — Валькоў (Клепча, Калін) — 45:34
4:3 — Вусік (Волес, Бунец, ГБ) — 52:19
5:3 — Андрушчанка (Слыш, ГБ) — 57:47
Штраф: 16 – 12
Лепшыя гульцы: Валькоў – Вусік
МАГІЛЁЎ: Сяргеяў (Каюк); Калін — Клепча, Лапшоў — Валькоў — Слыш (Да); Масленікаў — Аляшкоў, Мацярухін — Козінаў — Андрушчанка; Мірошкін — Прахарэнка, Васько — Шапіра А. — Ягораў; Шапіра І., Папкоў М., Папкоў А. — Мішчанка — Вінкевіч.
ЛІДА: Палякоў; Тарасевіч – Вусік, Серакоў (Да) – Маршчонак – Зайчык; Волес – Кардашоў, Бунец – Міхайлаў – Ідыятулін; Цітук – Малішэўскі, Буяк – Бастрыкін – Рашэўскі; Бабіцкі – Гайдук – Апанасевіч; Сірэнка.

Загрузка...

Комментарии

Комментарии для сайта Cackle
Загрузка...

Еще новости:

Читайте на Sportsweek.org:

Другие виды спорта

Sponsored