Хоккей с шайбой
Добавить новость
Новости

Павел Мікульчык: «Вельмі патрэбная для нас перамога»

0 2

Пасля матча паміж «Пінскімі ястрабамі» і «Лідай» галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.

Павел Мікульчык, галоўны трэнер «Ліды»:

— Складаныя гульні ў нас праходзяць з Пінскам, але яны тым і цікавыя. Сёння былі моманты як у адных, гэтак і ў іншых, і перамогу заслугоўвалі абедзве каманды. Але мы закінулі на адну шайбу больш, таму і выйгралі. Малайцы хлопцы, што дапрацавалі да канца, ў завяршэнні паядынку выстаялі, і ўтрымалі гэты вынік. Вельмі патрэбная для нас перамога.

Зміцер Саяпін, галоўны трэнер «Пінскіх ястрабаў»:

— Пагаджуся з калегам. Гэта быў добры, канкурэнтны матч дзвюх роўных камандаў. Сёння перамог той, хто больш забіў шайбаў, а момантаў было звышдастаткова ў двух калектываў. Згулялі нядрэнна брамнікі. У патрэбны момант нам не хапіла гола. Моманты мелі добрыя, але не атрымалася рэалізаваць іх. Будзем працягваць працаваць і, думаю, перамогі прыйдуць. «Ліду» з перамогай.

Загрузка...

Комментарии

Комментарии для сайта Cackle
Загрузка...

Еще новости:

Читайте на Sportsweek.org:

Другие виды спорта

Sponsored