Слонімец Андрэй Масалаў застаўся з серабром
0
26
Турнір быў прысвечаны памяці абсалютнага чэмпіёна СССР па боксу, уладальніка крыштальнай пальчаткі, майстра спорта міжнароднага класа Аляксея Юкава.
Спартоўцы з Іспаніі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Узбекістана змагаліся ў дзесяці вагавых катэгорыях. Андрэй Масалаў здолеў трапіць у фінал, але ў барацьбе за вышэйшае месца на п’едэстале саступіў баксеру з Казахстана.
Гэта спаборніцтва стала адным з этапаў адбору на чэмпіянат свету ў гэтай узроставай катэгорыі.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй турнір праходзіў без гледачоў. Тым не менш, за спаборніцтвам байцоў можна было назіраць праз анлайн-вяшчанне.

